Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

12.06.19

12 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Вясёлка"

Серада - дзень, прысвечаны тэатру. У мiнулы раз выхаванцы аздараўленчага лагера "Вясёлка" наведалі Моладзевы тэатр эстрады. А сёння завiталі ў госцi ў Беларускi дзяржаўны акадэмiчны тэатр юнага гледача, дзе паглядзелi спектакль "Мая маленькая чарадзейка". Трэба адзначыць, што спектакль быў i страшны месцамi, i вясёлы, i павучальны, i вельмi добры. Хочацца верыць, што дзецi зразумелi асноўную думку "Маленькай чарадзейкi" - трэба iмкнуцца заўсёды рабiць дабро.