Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

08.06.19

8 чэрвеня адбыўся выпускны вечар у адзінаццацікласнікаў

Свята пачалося з урачыстай сустрэчы выпускнікоў у актавай зале гімназіі, дзе адбылося ўручэнне атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі.

З пажадннем да юнакоў і дзяўчат звярнулася Ірына Леанідаўна Пасюкевіч - дырэктар гімназіі, якая падкрэсліла, што ў вучняў ужо ёсць годны багаж - узнагароды і дыпломы за ўдзел і перамогі ў алімпіядах, даследчых канферэнцыях і інтэлектуальных міжнародных конкурсах. Вучням былі ўручаны ганаровыя граматы, падзякі. Яркім момантам стала ўручэнне атэстата асобага ўзору і залатога медаля вучаніцы Голуб Яне!

Па традыцыі павіншаваць юнакоў і дзяўчат і пажадаць ім поспехаў у дарослым жыцці паспяшыла і Наталля Юр’еўна Ананіч – кіраўнік справамі адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска.

Уручэнне атэстатаў, песні, жарты, творчыя выступы першых настаўнікаў, класнага кіраўніка і бацькоў, віншаванні – толькі некаторыя штрыхі. Было мноства добрых пажаданняў, цёплых слоў, шчырых слёз, а яшчэ больш радаснага здзіўлення. Удзельніца вакальнай студыі «Сцежачка» Карпіловіч Юстына разам са сваімі бацькамі выдатна выканалі песню «Ой ты, край мой залаты».

Пасля таго як выпускнікам уручылі атэстаты і павіншавалі іх, яны падзякавалі сваіх настаўнікаў за тыя гады, што правялі ў роднай гімназіі, сказалі словы падзякі, падаравалі канцэртныя нумары.

Словам, цудоўнае свята развітання з дзяцінствам і ўступлення ў выдатную пару юнацтва было яркім і незабыўным.

Кіраўніцтва гімназіі жадае сваім выпускнікам шчаслівага шляху ў дарослае жыццё і пабольш добрых людзей на гэтым шляху!