Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

29.05.19

"Апошні званок-2019"

29 мая 2019 года ў гімназіі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае заканчэнню 2018/2019 навучальнага года "Апошні званок-2019".

На ўрачыстай лінейцы прысутнічаў прадстаўнік ад шэфаў гімназіі, намеснік генеральнага дырэктара ААТ "ЦУМ Мінск" Мікалай Мікалаевіч Кулік.

Прыгожыя выпускнікі, якія сталі галоўнымі дзеючымі асобамі ўрачыстай лінейкі, не хавалі сваіх эмоцый, як і іх бацькі, і настаўнікі.

Дырэктар гімназіі Ірына Леанідаўна павіншавала выпускнікоў з гэтай знамянальнай падзеяй у іх жыцці, яна пажадала ім поспехаў у дарослым жыцці і не забываць сваю гімназію і настаўнікаў. Шмат добрых слоў прагучала ў гонар выпускнікоў. Першакласнікі ўручылі ім памятныя падарункі ў выглядзе званочкаў.

Завяршылася афіцыйная частка выпускам у неба галубоў, якія сімвалізуюць мір і чысціню. Атрымалася незвычайна, прыгожа і сімвалічна.