Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

22.05.19

Візіт дырэктара гімназіі Пасюкевіч Ірыны Леанідаўны ў Кітай

З 16 мая 2019 года па 18 мая 2019 года адбыўся візіт дырэктара гімназіі Пасюкевіч Ірыны Леанідаўны ў Кітай.

У складзе дэлегацыі прынялі ўдзел:

Мікалай Валянцінавіч Трус ("Полымя"), Уладзімір Іванавіч Куліковіч (БДТУ), Зінаіда Мікалаеўна Камароўская (Музей Коласа), Вольга Уладзіміраўна Зелянко (НІА), Уладзімір Вячаслававіч Пашкевіч, Марыя Міхайлаўна Воінава-Стрэха, Ларыса Сяргееўна Кныш (МДЛУ).

16 мая прайшла сустрэча у 55 школе г. Пекіна, з якой плануецца завязаць партнерскія адносіны.

16 мая ў Цяньцзінскім універсітэце адбыўся канцэрт, прысвечаны Году адукацыі Беларусі ў Кітаі з удзелам Пасла Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Рудага К.В. У канцэртнай праграме прынялі ўдзел: выпускніца гімназіі Шахаб Касандра, студэнтка Цяньцзінскага ўніверсітэта, вучаніца гімназіі Шахаб Рада.

17 мая 2019 года Ірына Леанідаўна прыняла ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі "Літаратура ў культурнай прасторы Беларусі і Кітая", прысвечанай народнаму паэту Беларусі Я. Коласу, з дакладам "Ад школьнага настаўніка да настаўніка народа"; у цырымоніі адкрыцця Цэнтра Якуба Коласа, цырымоніі адкрыцця выстаў.

17 мая 2019 года адбылося падпісанне Дамовы аб супрацоўніцтве Гімназіі і Інстытута еўрапейскіх моў і культур Цяньцзінскага ўніверсітэта.

Дадзены візіт назаўсёды ўвойдзе ў гісторыю.