Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

30.04.19

29 красавіка ў нашай гімназіі прайшоў фестываль даследчых работ сярод вучняў 1-4 класаў "Першыя крокі ў навуку"

Удзельнікам фестывалю мог стаць любы жадаючы. Дастаткова толькі было набрацца смеласці, уявіць сябе навукоўцам, паставіць перад сабой мэту — і дзейнічаць: абраць сабе тэму для даследавання, вывучыць матэрыял па абранай тэме, правесці эксперыменты.   

Упершыню ў фестывалі прымалі ўдзел першакласнікі. Вучань 1 "В" класа Лукашанец Руслан пазнаёміў усіх з падводнымі жыхарамі ледзянога акіяна. Зіновенка Анісія расказала пра фігурнае катанне. Машарава Яніна — пра асаблівасці кулінарыі. Бандарэнка Алеся пазнаёміла ўсіх з незвычайным музычным інструментам — хангам і, нават, сыграла на ім дзіўную мелодыю.

Вучні 2 "А" класа расказалі пра свае эксперыменты. Башкіраў Раман — пра асаблівасці плесені. Камлач Станіслаў — пра вырошчванне крышталёў з солі і цукру ў хатніх умовах.

Вучань 3 "А" класа Грынчанка Яраслаў пазнаёміў усіх са сфагнумам. Марозаў Кастусь (3 "Б" клас) — з таямнічымі чорнымі дзірамі.

Вучаніца 4 "Б" класа Карпянкова Варвара падрыхтавала "смачную" тэму — "Незвычайныя цукеркі". А Шыянок Валерыя (4 "А" клас) да 75-годдзя з дня вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкай акупацыі расказала пра цяжкі лёс Героя Савецкага Саюза Алены Мазанік.

Усе вучні паказалі высокі ўзровень валодання сваёй тэмай. Пажадаем ім поспехаў у далейшых даследаваннях!