Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

23.04.19

На базе гімназіі адбыўся майстар-клас для настаўнікаў матэматыкі, якія выкладаюць прадмет на беларускай мове

На базе ўстановы "Гімназія № 23 г.Мінска" 23.04.2019 адбылося паседжанне пастаянна дзеючага майстар-класа для настаўнікаў матэматыкі, якія выкладаюць прадмет на беларускай мове, па тэме "Педагагічны вопыт як сістэма метадаў, прыёмаў і сродкаў навучання, якія выкарыстоўваюцца ў практыцы і накіраваны на вырашэнне актуальных праблем выкладання вучэбнага прадмета "Матэматыка" на І, ІІ, ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі".

Для настаўнікаў матэматыкі Першамайскага раёна г.Мінска ў семінары выступілі нашы настаўнікі Карканіца Л.М., Новік А.М., Пяткевіч Г.Ю. Настаўнікі прадставілі свой вопыт, паведамілі аб актыўных метадах мадэлявання, аб пабудове сячэння мнагагранніка плоскасцю, аб выкарыстанні формул скарочанага множання, аб каардынатнай плоскасці. Сустрэча атрымалася прадуктыўнай, інфарматыўнай і цікавай.