Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

17.04.19

Гарадскі семінар "Кітайская мова ў сучасных тэндэнцыях"

17 красавіка 2019 года на базе Рэсурснага цэнтра "Цэнтр кітайскай мовы і культуры" і Кабінета Канфуцыя РІКК БДУ дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г.Мінска" прайшоў гарадскі семінар "Кітайская мова ў сучасных тэндэнцыях".

Праграма семінара-практыкума складалася з цікавых тэм: "Кейс-тэхналогіі на вучэбных занятках па вучэбным прадмеце "Кітайская мова", "Гісторыя кітайскага веера", "Паветраны змей па традыцыях старажытнага Кітая".

У межах работы семінара адбыўся майстар-клас "Мастацтва чайнай цырымоніі".

Падводзячы вынікі, удзельнікі адзначылі высокі арганізацыйны ўзровень правядзення семінара, яго змястоўнасць і адаптыўнасць падбору формаў для абмену вопытам работы.