Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

08.04.19

Дэлегацыя Фонду па падтрымцы таленавітай моладзі Кітайскай Народнай Рэспублікі

8 красавіка гімназія прымала дэлегацыю Фонду па падтрымцы таленавітай моладзі Кітайскай Народнай Рэспублікі.

У склад дэлегацыі ўваходзілі Старшыня Дзяржаўнай інспекцыі, намеснік начальніка дэпартамента Міністэрства адукацыі, Дырэктар экспертнай камісіі спадар Чжэн Цзэньі, Дырэктар кіруючага камітэта Фонда адукацыі спадар Цянь Дзі, Генеральны сакратар Асацыяцыі прадпрымальнікаў Хэйлунцзян спадар Цуй Юхуэй, перакладчык Пекинскага грамадскага фонда падрыхтоўкі талентаў і дапамогі студэнтам.

Сустрэча пачалася з прывітальнай песні ўдзельнікаў вакальнай студыі "Сцежачка" і працягнулася праз знаемства з гімназіяй: прэзентацыя візіткі гімназіі, экскурсія, адкрытыя вучэбныя заняткі, наведванне музея гісторыі Савецкага раёна г.Мінска.

Пры перагаворах з прадстаўнікамі Фонду па падтрымцы таленавітай моладзі былі прапанаваны з боку кітайскіх сяброў сумесныя праекты для супрацоўніцтва ў межах адукацыйнай дзейнасці паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі. Размова ішла аб удзеле ў Міжнародным фестывалі моладзевага мастацтва, прысвечанага 70-годдзю ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, аб падпісанні Мемарандума аб супрацоўніцтве са школай "Новы век" г. Хуанхуа.