Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

27.03.19

Урачыстая перадача факсімільнага выдання

Пяцісотгоддзе беларускага кнігадрукавання змяняецца іншай знакавай падзеяй — 400-годдзем першай кнігі пад назвай "Буквар". Доўгі час датай нараджэння беларускай азбукі лічыўся 1631 год, калі ў Оршы ўбачыла свет кніга Спірыдона Собаля. Аднак не так даўно спецыялісты выявілі, што быў яшчэ адзін Буквар — старэйшы за добра ўсім вядомы на 13 гадоў.

Факсімільнае выданне старажытнага кніжнага скарбу - першага Буквара - цяпер знаходзіцца і ва ўстанове "Гімназія № 23 г.Мінска". Урачыстая перадача факсімільнага выдання першага "Буквара" адбылася ў Мінскай гарадской ратушы 27 сакавіка ад намесніка дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, беларускага культуролага, кнігазнаўцы, дзеяча культуры, старшыні Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Cуша Аляксандра Аляксандравіча.