Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

01.03.19

Адзіны дзень бяспекі прайшоў у гімназіі

1 сакавіка ў рамках Адзінага дня бяспекі ў гімназіі прайшлі мерапрыемствы,

накіраваныя на навучанне вучняў правілам бяспечных паводзін у экстрымальных сітуацыях

Так, для вучняў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі праводзіліся: віктарына "Ад каго залежыць бяспека?", "Пытанні інспектара Мігалкіна", інтэрактыўная гульня "Падарожжа ў крану бяспекі", прагляд кінапраграмы "Дзеянні пры сігнале: "Увага ўсім!" у кінатэатры "Кастрычнік", сустрэча з лейтэнантам унутранай службы, інжынерам Савецкага раённага аддзела па НС Варанковым А.А. і іншае.

Вучні II ступені агульнай сярэдняй адукацыі ўдзельнічалі ў віктарыне "Асабістая бяспека ў звычайным жыцці", "Небяспека вакол нас", гульні "Бяспека на ўсе 100", "Асабістая бяспека ў сям'і і грамадстве", гульні-віктарыне "Бяспека і абарона чалавека ад небяспечных і надзвычаных сітуацый", спартыўнай эстафеце "Кола бяспекі", гутарцы з мультымедыйнай прэзентацыяй "Надзвычайная сітуацыя – што гэта?".

Для вучняў III ступені агульнай сярэдняй адукацыі праходзілі: кіналекторый "Аказанне першай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях", лекцыя з мультымедыйным суправаджэннем "Надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару", гульня "Тэрыторыя бяспекі" і іншае.