Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

27.02.19

26 лютага ў гімназіі адбылося святкаванне Кітайскага новага года

  26 лютага 2019 года ў 15.00 ва ўстанове "Гімназія №23 г.Мінска" адбылося ўрачыстае і традыцыйнае свята, прысвечанае Кітайскаму новаму году (па ўсходнім каляндары).

  У свяце прынялі ўдзел: першы сакратар па справах адукацыі Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыня Лі Вэнхуа; намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ спадарыня Сун Яньвэй; начальнік аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска Цітова Святлана Анатольеўна; намеснік дырэктара інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ Цывес Марына Уладзіміраўна; вядучы спецыяліст аддзела міжнародных сувязяў класа Канфуцыя БДУФК Свіст Арцём Яўгенавіч; метадыст Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Хадасевіч Галіна Сільвестраўна; начальнік аддзела міжнародных праграм і абменаў БНТУ, спецыяліст па навуцы і тэхніцы БНТУ Макоска Вадзім Анатольевіч; метадысты ўпраўлення каардынацыі стажыроўкі і міжнародных зносін МГІРА Дасько Ганна Мікалаеўна, Кашперка Алена Андрэеўна, Навіцкая Ірына Уладзіміраўна; дырэктар Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Светач" г. Мінска Баравік Наталля Васільеўна; дырэктары і намеснікі гімназій і школ, у якіх вывучаецца кітайская мова. Перад пачаткам канцэрта нашы вучні 1-11 класаў з вывучэннем кітайскай мовы разам з валанцёрамі з РІКК БДУ, ІК МДЛУ і ІК БНТУ прынялі ўдзел у майстар-класах па каліграфіі, папяровых карунках і чайнай цырымоніі.

  Канцэрт пачаўся з віншавальных слоў дырэктара гімназіі Пасюкевіч Ірыны Леанідаўны і першага сакратара па справах адукацыі Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыні Лі Вэнхуа. Намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ спадарыня Сун Яньвэй павіншавала таксама ўсіх са святам Вясны і ўручыла падзяку нашай установе адукацыі за актыўны ўдзел ва ўрачыстым канцэрце, прысвечаным Святу ліхтароў.

  У ходзе нашага мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне вучняў нашай гімназіі, якія дасягнулі найлепшых вынікаў у конкурсах і алімпіядах па кітайскай мове. Кітайскіх гасцей павіншавалі вакальная студыя "Сцежачка", дзіцячая студыя фальклорнага калектыву "Гуда", фолк-група "Росквіт", клуб кунг-фу для дзяцей "Wudeschool". Заканчэннем канцэрта стала сумеснае фота з усімі гасцямі нашага ўрачыстага і традыцыйнага свята.