Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

21.02.19

21 лютага - Дзень роднай мовы

Цудоўных моў у свеце шмат. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю, трэція – лёгкасцю і запамінальнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе, не выкарыстоўвае ў паўсядзённым жыцці.

21 лютага - Дзень роднай мовы. Спачатку з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення, у тым ліку і беларуская. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы, каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе, значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень! Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

У гімназіі №23 г.Мінска гэтаму святу прысвяцілі не дзень, а цэлы тыдзень. З 18 лютага па 23 вучні і настаўнікі пазнаемяцца з цікавымі людзьмі, правераць веданне мовы ў конкурсах і віктарынах, замацуюць правілы мовы ў анлайн-марафоне. Чакаем удзелу і вучняў, і дарослых!