Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

08.02.19

Кітайскае свята "Чуньцзе"

  На гэтым тыдні вучні нашай гімназіі прынялі ўдзел у сумесным трохбаковым расійска-кітайска-беларускім мерапрыемстве, якое праводзілася ў Расійскім цэнтры навукі і культуры ў Мінску і было прысвечана традыцыйнаму кітайскаму святу "Чуньцзе".

  На сустрэчы былі кітайскія студэнты, якія вывучаюць рускую мову, і мінскія школьнікі, якія вывучаюць кітайскую мову. Праграма сустрэчы была даволі цікавай і насычанай. Чытанне вершаў на рускай і кітайскай мовах, віктарына на веданне традыцый і гісторыі Свята Вясны, конкурс напісання іерогліфаў-пажаданняў, сумеснае выкананне традыцыйнай рускай навагодняй і кітайскай песен.

  Сярод запрошаных артыстаў была і наша вакальная студыя "Сцежачка", якая павіншавала ўсіх песняй на кітайскай мове "Шукаць сяброў". Дзякуй за станоўчыя эмоцыі і натхненне на цэлы Новы год.