Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

06.02.19

Ганарымся!!!

Віншуем вучаніцу 5 "Б" класа Піліпцэвіч Алісу з атрыманнем міжнародных сертыфікатаў на здачу экзаменаў HSK і YCT. Ганаровы вынік - 190 з 200 балаў (HSK), 172 з 200 (YCT).

HSK (або Hanyu Shuiping Kaoshi (汉语 水平 考试)) - гэта міжнародны стандартызаваны кваліфікацыйны экзамен па кітайскай мове (путунхуа) для асоб, якія не з'яўляюцца носьбітамі кітайскай мовы. Вынікі экзамену HSK прызнаюцца ва ўсім свеце.

YCT (або Youth Chinese Test) - міжнародны кваліфікацыйны экзамен па кітайскай мове, распрацаваны Дзяржканцэлярыяй па міжнародным распаўсюджванні кітайскай мовы (Ханьбань) і прызначаны для праверкі ў школьнікаў, якія не з'яўляюцца носьбітамі кітайскай мовы, навыкаў выкарыстання кітайскай мовы ў жыцці і навучальных сітуацыях. Сертыфікат аб паспяховай здачы YCT з'яўляецца дакументам дзяржаўнага ўзору Міністэрства адукацыі КНР і адкрывае магчымасць для ўдзелу ў конкурсах стыпендыяльнага фонду Інстытутаў Канфуцыя, дае права паступаць у бакалаўрыят, дазваляе ўдзельнічаць у грантах на праходжанне моўнай стажыроўкі ў Кітаі.