Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

15.01.19

Гарадскі семінар-практыкум на базе рэсурснага цэнтра "Цэнтр кітайскай мовы і культуры»

15 студзеня 2019 года на базе рэсурснага цэнтра "Цэнтр кітайскай мовы і культуры» гарадскі семінар-практыкум пачаўся са слоў прывітання да ўсіх гасцей дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска" Пасюкевіч Ірыны Леанідаўны. Ірына Леанідаўна адзначыла ўсю важнасць і неабходнасць правядзення такога інтэнсіўнага семінара па вывучэнні і выкладанні кітайскай мовы. Бо менавіта на такіх сумесных сустрэчах калегі могуць абмеркаваць усе пытанні, якія ўзнікаюць у межах выкладання той ці іншай тэмы, абраць самыя вострыя моманты ў рамках падрыхтоўкі да ЦТ па замежнай мове, зрабіць вучэбны занятак яшчэ больш цікавым, інтэрактыўным, дзякуючы ўкараненню новых мультымедыйных рашэнняў - on-line тэсты, квэсты, інтэрнэт-рэсурсы, адпрацаваць новыя тэхналогіі, і ўжо тут і цяпер знайсці адказы на ўсе пытанні. Ірына Леанідаўна пажадала ўсім удзельнікам семінара поспеху, задавальнення ад зносін і плённай працы, супрацоўніцтва і зваротнай сувязі.

Пасля прывітальных слоў усім гасцям былі прадэманстраваны практычныя навыкі работы па развіцці інтэлектуальных і творчых здольнасцейвучняў з выкарыстаннем сучасных інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій на вучэбных занятках ва ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці па вучэбным прадмеце “Кітайская мова”. Кацярына Уладзіміраўна Макоска, настаўнік кітайскай мовы, падзялілася з калегамі метадамі і прыёмамі выкарыстання рэсурсу LearningApps.org у навучанні кітайскай мове, а малады і перспектыўны настаўнік кітайскай мовы Кутузава Соф'я Станіславаўна выступіла на тэму «Сэрвіс web 2.0», дзе распавяла, як працаваць з мультымедыя, ствараць інтэрактыўныя плакаты, анімацыйныя прэзентацыі, працаваць з online-дошкай.

Цікавым і пазнавальным стала выступленне і настаўнікаў - носьбітаў кітайскай мовы гімназіі №23 г.Мінска. Так, Лю Янмін распавяла аб кітайскай культуры і оперы «京剧», Ван Сюеінь аб кітайскай культуры гарбаты «中国文化» і Ван Жуйсінь перадала атмасферу кітайскіх святаў, танцаў «中国舞蹈».

Завяршыў жа семінар майстар-клас па каліграфіі і кітайскай выцінанцы ў выглядзе віншавальнай паштоўкі з выявай кітайскага іерогліфа здароўя «健康».

Удзельнікі майстар-класа адзначылі высокую арганізацыю семінара, практыка-арыентаваную яго скіраванасць, а працу рэсурснага цэнтра «Цэнтр кітайскай мовы і культуры» - эфектыўнай і неабходнай.

Дзякуй усім і да сустрэчы зноў на семінары ў 23-яй.

Мы адкрытыя для супрацоўніцтва!