Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

03.01.19

Пасяджэнне метадычнага аб’яднання для настаўнікаў пачатковых

03.01.2019 у гімназіі адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання для настаўнікаў пачатковых класаў Савецкага раёна г.Мінска па тэме “Фарміраванне ўніверсальных вучэбных дзеянняў і кампетэнцый вучняў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі” ў форме метадычнага квэста. Былі разгледжаны асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры кампетэнтнасным падыходзе, вызначаны патрабаванні да асобасных, метапрадметных і прадметных вынікаў засваення вучнямі адукацыйнай праграмы І ступені агульнай сярэдняй адукацыі, абмеркаваны метадычныя падыходы да фарміравання ўніверсальных вучэбных дзеянняў. 

 

З удзельнікамі метадычнага аб’яднання былі арганізаваны практычныя заняткі па наступных накірунках: “Сучасныя падыходы да распрацоўкі дыдактычных матэрыялаў на падставе чытацкай граматнасці”( настаўнік Зінкевіч А.У.), “Фарміраванне метапрадметных вынікаў на вучэбных занятках па матэматыцы” (настаўнік Луцкая С.П.), “Стварэнне асабістага брэнда настаўніка. Брэндзінг” (настаўнік Старыковіч С.У.).

 

Усе настаўнікі актыўна ўдзельнічалі ў метадычным квэсце, дзяліліся вопытам, атрымлівалі новыя веды, выпрацоўвалі адзіны падыход да фарміравання ўніверсальных вучэбных дзеянняў і кампетэнцый вучняў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Добразычлівая атмасфера і пазітыўныя эмоцыі стварылі ўмовы для прадуктыўнай дзейнасці ўсіх удзельнікаў.