Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

26.12.18

Віншуем дырэктара гімназіі Пасюкевіч Ірыну Леанідаўну з атрыманнем прэміі Мінгарвыканкама

   Урачыстая цырымонія ўручэння прэмій і грантаў Мінгарвыканкама настаўнікам па выніках гарадскога конкурса "Вопыт і ініцыятыва педагогаў - рэсурс адукацыі сталіцы" адбылася ў Канцэртнай зале "Верхні горад" 26 снежня 2018 года. У гэтым годзе да ўзнагарод прадстаўлены 146 педагагічных работнікаў, сярод якіх і наш дырэктар Пасюкевіч Ірына Леанідаўна. Узнагароды педагогам уручыў старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Васіль Панасюк. Ён падзякаваў сталічнае настаўніцтва за самаадданую і натхнённую працу.

      Віншуем Ірыну Леанідаўну з ПЕРАМОГАЙ у гарадскім конкурсе "Вопыт і ініцыятыва педагогаў - рэсурс адукацыі сталіцы" і прысуджэннем ёй прэміі Мінгарвыканкама ў намінацыі “Лепшы вопыт у сферы кіравання”!