Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

19.12.18

Мемарандум аб супрацоўніцтве

Паміж ўстановай "Гімназія №23 г.Мінска" і Шанхайскай гандлёва-прамысловай школай замежных моў склаліся адносіны з 2016 года. Вучні нашай гімназіі паспяхова наведваюць міжнародны летні лагер у Шанхаі, які арганізуе і праводзіць Шанхайская гандлёва-прамысловая школа замежных моў.

У 2018 годзе было прынята рашэнне аб падпісанні Мемарандума аб супрацоўніцтве з тым, каб усталяваць адносіны партнёрства школ-пабрацімаў, пашырыць абмены паміж абедзвюма школамі, умацаваць супрацоўніцтва ў галіне культуры і адукацыі, падрыхтаваць кадры, здольныя да міжкультурнай камунікацыі. З гэтай мэтай дэлегацыя з Шанхайскай гандлёва-прамысловай школы замежных моў наведала нашу гімназію з 16.12.2018 па 19.12.2018. У выніку быў падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Шанхайскай гандлёва-прамысловай школай замежных моў г. Шанхая і дзяржаўнай установай адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска».