Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

31.10.18

Раённае метадычнае аб'яднанне настаўнікаў пачатковых класаў

31.10.2018 у гімназіі адбылося пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў па тэме “Сучасныя падыходы да арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі”. Настаўнікі Луцкая С.П. і Няборская Н.В. закранулі пытанні нарматыўнага забеспячэння і арганізацыі кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў, падзяліліся з калегамі ўласным вопытам, правялі практычныя заняткі па складанні і ацэньванні кантрольнай работы па вучэбным прадмеце “Матэматыка”.

Настаўнік Карканіца Л.М. правяла панельную дыскусію “Фарміраванне ўніверсальных вучэбных дзеянняў і кампетэнцый вучняў на вучэбных занятках” у межах міжраённага пастаянна дзеючага майстар-класа для настаўнікаў пачатковых класаў, якія выкладаюць на беларускай мове. Любоў Мікалаеўна акрэсліла асноўныя аспекты фарміравання ўніверсальных вучэбных дзеянняў і кампетэнцый, зрабіла акцэнт на метады і прыёмы, якія спрыяюць іх развіццю.

Тэмы дыскусій былі актуальнымі і выклікалі жывы інтарэс і творчую актыўнасць удзельнікаў. Спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва.