Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

16.10.18

Семінар на базе РЦ "Цэнтр кітайскай мовы і культуры"

16 кастрычніка 2018 года на базе Рэсурснага цэнтра грамадска-гуманітарнага накірунку "Цэнтр кітайскай мовы і культуры" дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г.Мінска" прайшоў гарадскі семінар "Арганізацыя культурна-адукацыйных практык для ўстойлівага развіцця на вучэбных занятках па кітайскай мове".
Мэта семінара: павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз выбудоўванне мадэлі ўзаемадзеяння з Рэсурсным цэнтрам.
У працы семінара прынялі ўдзел Ганна Мікалаеўна Дасько і Алена Андрэеўна Кашперка, метадысты упраўлення каардынацыі стажыровак і міжнароднага супрацоўніцтва ДУА МГІРА; Алена Іванаўна Бадрэнкова, метадыст упраўлення каардынацыі метадычнай работы ДУА МГІРА, упраўлення па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска; Анастасія Аляксандраўна Малухіна, спецыяліст Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ; педагогі дзяржаўных устаноў адукацыі г.Мінска.
Падчас круглага стала ўдзельнікі семінара падзяліліся вопытам па пытаннях арганізацыі і правядзення навучання дзяцей кітайскай мове (праграмы "Kahoot" і "MyTest"), вызначылі напрамкі і формы ўзаемадзеяння Рэсурснага цэнтра з іншымі ўстановамі адукацыі.
У рамках работы семінара адбыліся майстар-класы "Каліграфія" і "Майстэрства выразання з паперы (выцінанка)". На занятках кожны ўдзельнік мерапрыемства змог не толькі азнаёміцца ​​з гісторыяй каліграфіі і выцінанкі, але і прыняць самы актыўны ўдзел у напісанні іерогліфаў "Шчасце", "Каханне", "Я", "Сям'я" і выразанні выцінанак традыцыйнага кітайскага сімвала - панды.
Выдатна структураваная інфармацыя, дэманстрацыйны матэрыял і магчымасць тут жа ў рэжыме on-line задаць пытанні зрабілі гэты семінар максімальна карысным для ўсіх удзельнікаў.